Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Iнфармацыя

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім») – адзін з буйнейшых прамысловых комплексаў Рэспублікі Беларусь.

Канцэрн створаны ў красавіку 1997 г. і аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, нафтапрадуктазабяспечанні, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі.

Прадпрыемствамі канцэрна выконваецца поўны цыкл работ, звязаных з выведкай і здабычай нафты, яе транспарціроўкай, перапрацоўкай і рэалізацыяй нафтапрадуктаў.

Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы характарызуюцца высокім тэхналагічным узроўнем глыбіні перапрацоўкі нафты і якасцю нафтапрадуктаў сусветных стандартаў.

Арганізацыі нафтахімічнага комплексу рэспублікі выпускаюць:

азотныя ўгнаенні (карбамід, сульфат амонія, карбаміда-аміячныя сумесі);

фосфарныя ўгнаенні (аманізаваны суперфасфат і амафос розных марак;

комплексныя NPK-угнаенні (у адной грануле) і тукасумесі розных марак;

аўтамабільныя бензіны (у тым ліку ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўра-5), дызельнае паліва (у тым ліку для эксплуатацыі ва ўмовах арктычнага і халоднага зімовага клімату), паліва для дагукавых рэактыўных рухавікоў маркі РТ і Jet A-1, араматычныя вуглевадароды;

шыны для легкавы, грузавыхх і вялікагрузных аўтамабіляў, лёгкагрузавых аўтамабіляў і аўтобусаў асабліва малой умяшчальнасці, аўтобусаў і тралейбусаў, будаўніча-дарожных, пад’ёмна-транспартных машын, сельскагаспадарчых машын і трактароў, для аўтамабіляў асабліва вялікай грузападымальнасці, электратранспарта і прыцэпаў для аўтамабіляў;

поліэфірныя валакно і ніці;

поліэтылен высокага ціску як базавых марак, так і кампазіцыя на яго аснове, а таксама шырокі спектр поліакрыланітрыльных валокнаў;

шкловалакно і матэрыялы на яго аснове (ніці, ровінгі, рубленае валакно, сеткі, тканіны рознай структуры і іголкапрабіўныя цеплаізаляцыйныя матэрыялы), вырабы са шклопластыкаў;

поліамідныя валокны і ніці, кордныя тканіны, а таксама пярвічны поліамід-6 і кампазіцыйныя матэрыялы на яго аснове;

нятканыя матэрыялы на аснове поліпрапілена і поліэтылентэрэфталата;

вугляродныя валакністыя матэрыяы, арселонавую прадукцыю (валакно, ніці, тканіны і г.д.);

лакафарбавыя матэрыялы, фталевы ангідрыд і іншую прадукцыю.

Сучасны ўзровень арганізацыі вытворчасці, пастаянны акцэнт на тэхнічные пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці разам з высокай кваліфікацыяй рабочых і спецыялістаў з’яўляюцца асноўнымі складнікамі стабільный работы канцэрна, якія дазваляюць галіне забяспечыць высокі тэхналагічны і якасны ўзровень прадукцыі.

Усе арганізацыі, якія ўваходзяць у склад канцэрна, працуюць па сістэме міжнародных стандартаў якасці серыі ІСО 9000. Па якасці і экалагічнай чысціні маторнага паліва Рэспубліка Беларусь лідзіруе сярод краін СНД. Актыўна праводзіцца работа па ўкараненню стандартаў кіравання бяспекай навакольнага асяроддзя серыі ІСО 14000 і стандартаў кіравання прафесійнай бяспекай і здароўем OHSAS 18001.

Прыярытэтам інвестыцыйнай палітыкі канцэрна з'яўляецца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў з высокімі навукаёмістымі і рэсурсазберагальнымі тэхналогіямі экспартнай і імпартазамяшчальнай скіраванасці.

Прадукцыя арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна, экспартуецца больш чым у 100 краін свету. На знешнім рынку рэалізуецца больш як 70 працэнтаў прадукцыі, што вырабляецца нафтахімічным комплексам.

Далейшае развіццё тавараправоднай сеткі, пошук новых бізнес-партнёраў, актыўнае прасоўванне нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі на рынкі замежных краін з'яўляецца стратэгічным напрамкам дзейнасці канцэрна.

© Белнафтахім, 2024.