Асноўнымі задачамі канцэрна «Белнафтахім» з'яўляюцца забеспячэнне патрэбаў народнай гаспадаркі і насельніцтва рэспублікі нафтай і нафтапрадуктамі, хімічнай і нафтахімічнай прадукцыяй, павышэнне іх якасці і канкурэнтаздольнасці, стварэнне ўмоў для эканамічнага развіцця прадпрыемстваў і задавальнення сацыяльных патрэбаў працоўных калектываў.
Канцэрн «Белнафтахім» у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
распрацоўвае прагнозныя паказчыкі і мэтавыя праграмы;
вызначае заказчыка работ па дэталёвай разведцы радовішчаў нафты, каменных, калійных соляў і фасфарытаў для падрыхтоўкі іх да распрацоўкі, складанні тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў мэтазгоднасці распрацоўкі радовішчаў названых карысных выкапняў, тэхналогій іх здабычы і перапрацоўкі, а таксама па распрацоўцы радовішчаў;
праводзіць маркетынгавыя даследаванні і аказвае дапамогу прадпрыемствам у арганізацыі выпуску перспектыўных відаў прадукцыі, яе стандартызацыі і сертыфікацыі, метралагічным забеспячэнні вытворчасці;
прымае меры па забеспячэнню прадпрыемстваў сыравінай, матэрыяламі, абсталяваннем і іншымі матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі;
забяспечвае разведку, здабычу, транспарціроўку (у тым ліку з-за межаў рэспублікі) і перапрацоўку нафты, а таксама пастаўку спажыўцам нафтапрадуктаў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці;
забяспечвае вытворчасць і пастаўку спажыўцам хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі;
удзельнічае ў падрыхтоўцы прапаноў па пытаннях, звязаных з пастаўкай нафты ў Рэспубліку Беларусь, яе перапрацоўкай, вывазам, а таксама ўвозам і вывазам нафтапрадуктаў, важнейшых відаў сыравіны для прадпрыемстваў хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці і іх прадукцыі;
забяспечвае ва ўстаноўленым парадку выкананне заказаў на пастаўку тавараў (работ, паслуг) для дзяржаўных патрэбаў;
удзельнічае ў распрацоўцы і ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі цэн на нафту і нафтапрадукты, важнейшыя віды хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, у падрыхтоўцы прапаноў па ўсталяванні цэн на нафту і нафтапрадукты;
ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць па пашырэнні, рэканструкцыі і тэхнічным пераўзбраенні прадпрыемстваў, садзейнічае прыцягненню інвестыцый, ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам кантроль за эфектыўнасцю іх выкарыстання, удзельнічае ў распрацоўцы інвестыцыйных праектаў і праграм;
арганізуе правядзенне конкурсаў інвестыцыйных праектаў і праграм, а таксама конкурсаў па закупцы сыравіны, матэрыялаў і абсталявання для прадпрыемстваў канцэрна;
спрыяе развіццю гаспадарчых сувязяў прадпрыемстваў з пастаўшчыкамі і спажыўцамі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, стварэнню сумесных прадпрыемстваў і фінансава-прамысловых груп;
забяспечвае правядзенне навукова-тэхнічнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, пашырэнне яе наменклатуры, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці;
умацоўвае галіновую навукова-даследчую і праектна-канструктарскую базу, арганізуе выкананне накіраваных на развіццё канцэрна навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ галіновага і міжгаліновага профілю, ўдасканальвае міжгаліновае супрацоўніцтва;
аказвае прадпрыемствам дапамогу ва ўмацаванні іх фінансавага становішча, павышэнні эфектыўнасці работы, правядзенні структурнай перабудовы;
аказвае садзейнічанне прадпрыемствам у забеспячэнні іх транспартнымі паслугамі, правядзенні рамонтна-будаўнічых і праектна-канструктарскіх работ, ва ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў;
забяспечвае аказанне прадпрыемствам канцэрна знешнегандлёвых, юрыдычных, інфармацыйных і іншых паслуг;
ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку знешнеэканамічную дзейнасць;
уносіць у адпаведныя дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці канцэрна;
ажыццяўляе ўзгадненне прапаноў працоўных калектываў прадпрыемстваў канцэрна, якія адносяцца да рэспубліканскай уласнасці, а таксама арэндных прадпрыемстваў, у адносінах да якіх арэндадаўцам вызначаны канцэрн, аб пераўтварэнні названых прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы;
забяспечвае правільнае прымяненне заканадаўства, абарону правоў прадпрыемстваў і прадстаўленне іх агульных інтарэсаў у дзяржаўных і іншых органах, а таксама ў міжнародных арганізацыях;
фармуе кадравы склад кіраўнікоў прадпрыемстваў і яго рэзерв, арганізуе падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў, забяспечвае спалучэнне прафесійнага, эканамічнага і прававога навучання;
ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам рэкламную і выдавецкую дзейнасць, арганізуе фірмовы гандаль, выставы (кірмашы), аўкцыёны і ўдзельнічае ў іх;
узгадняе размяшчэнне на тэрыторыі рэспублікі складоў нафтапрадуктаў і аўтазаправачных станцый;
ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам кіраванне прыналежнымі Рэспубліцы Беларусь і перададзенымі ў кіраванне канцэрна акцыямі (долямі) суб'ектаў гаспадарання, прызначае прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гэтых суб'ектаў гаспадарання і забяспечвае кантроль за дзейнасцю названых суб'ектаў;
вызначае для прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна і знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, парадак кіравання дзяржаўнай маёмасцю, унесенай імі ва ўстаноўленым парадку на правах валодання і карыстання ў статутныя фонды суб'ектаў гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама вызначае парадак кіравання акцыямі акцыянерных таварыстваў, набытымі ва ўстаноўленым парадку гэтымі прадпрыемствамі;
арганізуе распрацоўку і выкананне на прадпрыемствах комплексу мерапрыемстваў па ахове працы, тэхніцы бяспекі і ахове навакольнага асяроддзя;
аказвае прадпрыемствам метадычную дапамогу па пытаннях цэнаўтварэння, фінансаў, заработнай платы, ўкаранення новых форм і метадаў вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемстваў канцэрна, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, выкананнем імі фінансавай і разліковай дысцыпліны;
ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам меры па абароне камерцыйнай таямніцы канцэрна і прадпрыемтваў, якія ўваходзяць у яго склад.
Канцэрн «Белнафтахім» выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Канцэрн «Белнафтахім» падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Статутам і ажыццяўляе яе ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб'яднаннямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Крыніца інфармацыі: Статут Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1997 г. № 788 «Пытанні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі».