Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная  / /   Адно акно  / /   Графік прыёма грамадзян

Інфармацыя аб асабістым прыёме у вышэйстаячым дзяржаўным органе – Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

12.01.2016

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку асабiстага прыёму грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 1402, згодна з графiкам, якi зацвярджаецца штомесяц, па серадах i пятнiцах па адрасе: г.Мiнск, вул.Савецкая, 9, кабiнет 103.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад'явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Арганiзацыю асабiстага прыёму грамадзян у Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення по справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (г.Мiнск, вул.Савецкая, 9, кабiнеты 101, 103, 107, тэл. 222-65-09, 222-63-69). Супрацоўнiкi аддзела па рабоце са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення по справах дзяржаўных органаў ажыццяўляюць асабiсты прыём грамадзян штодня (акрамя суботы, нядзелi) з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00.

Усе навіны