Лепшыя сельскагаспадарчыя філіялы
У аграрным сектары канцэрна «Белнафтахім» падвялі вынікі ўборкі зярновых і ўзнагародзілі лепшых працаўнікоў.
На форуме ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна ў Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні канцэрна Віталя Мілевіча сабраліся кіраўнікі розных рэгіёнаў Беларусі і іх куратары на прадпрыемствах нафтехімічнай галіны.
Пераможцам спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур» стаў філіял «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт». На другім месцы філіял «АграМілк» РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Тройку лідэраў замыкае РУП «Беларуснафта-Асобіна».
Пераможцы спаборніцтва прэзентавалі праект «Цыфровая карова», які запушчаны ў гэтым годзе ў «Чыгірынцы».