Галоўная  / /   Прэс-цэнтр  / /   Навіны

Рабочая паездка

07.12.2022

Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў наведаў ААТ «СветлагорскХімвалакно». У складзе рэспубліканскай інфармацыйнай групы на сустрэчы з калектывам прадпрыемства Андрэй Рыбакоў распавёў аб рабоце і перспектывах развіцця ЖКГ і аб праекце закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» — гэтыя тэмы былі асноўнымі для абмеркавання ў адзіны дзень інфармавання ў лістападзе.

У работнікаў ААТ «СветлагорскХімвалакно» была магчымасць задаць любыя пытанні кіраўніку канцэрна. Прадстаўнікі калектыву цікавіліся ў асноўным перспектывамі работы ўласнага прадпрыемства, а таксама планамі супрацоўніцтва з іншымі гігантамі нафтахімічнай галіны Беларусі.

Пасля сустрэчы з калектывам Андрэй Рыбакоў правёў асабісты прыём грамадзян. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія тычыліся развіцця электратранспарту і пашырэння інфраструктуры да яго, сацыяльнай падтрымкі, навучання работнікаў прадпрыемстваў і асноўных напрамкаў працы карпаратыўных СМІ.